74-гадовага беларуса пакаралі 15 соднямі за падабайкі ў «Одноклассниках»


15 лютага суддзя Лунінецкага раённага суда Вікторыя Жук пакарала Анатоля Прышчыка 15 соднямі арышту за падабайкі ў «Одноклассниках» пад інфармацыяй пра Святлану Ціханоўскую. 74-гадовы актывіст Прышчык ужо нават не памятаў, што калісьці пакінуў там падабайкі, паведамляе «Берасцейская Вясна».

Анатоль Прышчык. Крыніца: «Берасцейская Вясна»

«Маладая суддзя не звярнула ўвагі на медычныя заключэнні аб цяжкіх захворваннях Анатоля Прышчыка, таксама праігнаравала і хадайніцтва аб дрэнным стане здароўя ягонай жонкі», – пішуць праваабаронцы.

Сын Анатоля Прышчыка паведаміў, што ягоны бацька хворы на анкалогію і мае сардэчна-сасудзістыя захворванні. Тэрмін пакарання ён правядзе на жалезных пласцінах «шконкі» без матраца, пасцельнай бялізны і коўдры.

«15 сутак павінен адбыць у тым, у чым забралі. З перадачы ўзялі толькі зубную шчотку і пасту, цёплага адзення не дазволілі перадаць. Ні вады, ні ежы таксама, сказалі родным, што “кормяць з рэстарана”. За гэта потым сталаму чалавеку выставяць вялікі рахунак», – падкрэслівае «Берасцейская Вясна».

Былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), актывіст Анатоль Прышчык быў затрыманы 12 лютага 2024 а 17 гадзіне па выхадзе з пад’езду і дастаўлены ў мікашэвіцкі аддзел міліцыі. Пазней яго перавезлі ў ІЧУ Лунінецкага РАУС.

Трэба пагаварыць
Інтэрв’ю ў Дудзя, ноч у турме і допыты. Як пенсіянерка стала ворагам Лукашэнкі
2023.05.17 14:03

Арсен Рудэнка belsat.eu

 

 

Стужка навінаў