Пераможца «Еўрабачання» Лёрээн падтрымлівала Алеся Бяляцкага яшчэ ў 2012 годзе


У 2012 годзе, пасля сваёй першай перамогі на «Еўрабачанні», шведская спявачка Лёрээн публічна выступала з падтрыманнем старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага, які тады таксама заставаўся ў зняволенні з палітычных прычынаў. 

Як нагадвае spring96.org, Лёрээн у 2012 годзе наведала Менск і сустрэлася з жонкаю палітычнага вязня Алеся Бяляцкага Наталляю Пінчук, праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам і журналістамі, каб больш даведацца пра лёс беларускіх палітзняволеных і сітуацыю ў Беларусі.

Лёрээн пакінула аўтограф Алесю Бяляцкаму: «Трымайцеся свайго сэрца і розуму!»

Лёрээн у тышортцы з выявай Алеся Бяляцкага, 2012 год.
Фота: viasna96 / Telegram

Таксама спявачка падпісала петыцыю кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». Бяляцкі тады даслаў Лёрээн з-за кратаў ліст з падзякаю.

Сёлета Лёрээн ізноў перамагла на «Еўрабачанні», а Алесь Бяляцкі зноў застаецца за кратамі. Пазбаўлены волі і Валянцін Стэфановіч, які браў удзел у сустрэчы са спявачкай у Менску ў 2012-м.

Нагадаем, што 3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прызначыла заснавальніку праваабарончага цэнтру «Вясна» і лаўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму 10 гадоў калоніі, намесніку старшыні «Вясны» і віцэ-прэзідэнту FIDH Валянціну Стэфановічу – 9 гадоў калоніі, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрысту Уладзіміру Лабковічу –7 гадоў калоніі, праваабаронцу «Вясны» Дзмітрыю Салаўёву – 8 гадоў калоніі завочна.

Hавiны
Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага этапавалі ў калонію
2023.05.02 14:18

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў