Інжынер стаў збройнікам. Як украінцы куюць бронекамізэлькі

Пакуль на ўсходзе Украіны ідуць баі з расейскімі захопнікамі, Захад стаў тылам. «Белсат» пагутарыў з украінскім спецыялістам, які, як і тысячы іншых, кінуў асноўную працу і заняўся дапамогай жаўнерам – вытворчасцю такіх патрэбных на фронце бронекамізэлек.

– Мяне завуць Сяргей, мне 43 гады. Я ўкраінец і ўсё сваё жыццё пражыў у родным горадзе Роўне, на паўночным захадзе Украіны. Добра, ва Украіне ёсць яшчэ вобласці, дзе пакуль яшчэ адносна спакойна. Гэта датычыць і Ровенскай вобласці, дзе я жыву.

Сяргей у бронекамізэльцы ўласнай вытворчасці. Роўна, Украіна. Фатаграфія прадстаўленая героем артыкула

Я заўсёды казаў, што ў складанай сітуацыі кожны павінен займацца сваёй справай. Я пагадзіўся на рэпартаж выключна для таго, каб коратка расказаць, як сёння, ва ўмовах вайны, жывуць тысячы ўкраінцаў, такіх самых, як і я, кожны патроху робіць усё, што ад яго залежыць, каб Украіна хутчэй перамагла і здабыла мір.

Вайна з Расеяй стала падвойным шокам

– Як і многія людзі, якія жывуць у XXI стагоддзі, я ніколі не мог і падумаць, што ў наш мірны і цывілізаваны час у тваёй роднай краіне можа наступіць раптоўная вайна. Вайна ў краіне, дзе жыве выключна мірны народ, які нікому не прычыніў шкоды: ні словам, ні справай.

Гэта падвойнае, надта моцнае ўзрушэнне: бо на нас напала Расея. Напала не нейкая там далёкая і варожая краіна, а нашыя суседзі, субраты, у якой жывуць таксама нашыя блізкія і сваякі. Гэта падвойны боль, бо пры іншых умовах я б меў поўнае права ненавідзець свайго лютага ворага.

Але я адключаю эмоцыі і нагадваю сабе, што гэта вайна не ўсяго расейскага народа. Гэта вайна толькі тых рускіх, якія даўно развучыліся думаць па-сапраўднаму і праглынаюць тое, што ім паўтараюць з экранаў тэлевізараў. Гэта вайна купкі людзей на чале з Пуціным!

Сёння ўкраінская армія паказвае ворагу, што яна гатовая да апошняга абараняць свае землі і свой народ. Нашыя вайскоўцы прафесійна і гераічна ваююць на перадавой і ў абласцях, дзе вядуцца актыўныя баявыя дзеянні.

Асабліва захапляюся хлопцамі, якія ўжо ваявалі на ўсходзе Украіны. Многія з іх былі параненыя і прайшлі доўгую фізічную і псіхалагічную рэабілітацыю. Але гэта не перашкодзіла ім зноў, як толькі пачалася вайна, сярод першых пайсці абараняць сваю Радзіму!

Як інжынер стаў збройнікам

Мы ў тыле. А тыл, як вядома, мусіць быць надзейнай апорай і моцным плячом для тых, хто на перадавой. Таму нам, хто яшчэ ў канцы лютага быў настаўнікам, мэнэджарам, дырэктарам, юрыстам, студэнтам – даводзіцца хутка вучыцца. Вучыцца адначасова быць і абаронцам, і ваяром, і валанцёрам, і добраахвотнікам – экстэрнам спасцігаць новыя прафесіі.

Нашыя швачкі дзіцячага адзення вымушаныя былі хутка навучыцца шыць вайсковую вопратку і балаклавы. Нашыя кіроўцы маршрутак сталі героямі – рызыкуючы жыццём, яны перавозяць пад абстрэламі гуманітарныя грузы і эвакуююць дзяцей і жанчын. Нашыя студэнты навучыліся лагістыцы і валанцёрству. Нашыя падлеткі навучыліся рэзаць па-асабліваму вопратку і плесці маскіровачныя сеткі для нашай арміі. А нашыя маленькія дзеці вучацца быць адважнымі, як тата, седзячы ў бамбасховішчах, і пры гэтым супакойваць і забаўляць яшчэ меншых і больш напужаных, выконваючы такім чынам сваю маленькую, але такую важную місію.

Да вайны я быў прыватным прадпрымальнікам. Па прафесіі я інжынер-будаўнік, займаўся, у асноўным, будаўніцтвам і рэстаўрацыяй старадаўніх будынкаў. Як бачыце, прафесія, далёкая ад вайны. Але за гэтыя два з паловай тыдні мне, як і тысячам іншых украінцаў і ўкраінак, давялося навучыцца шмат чаму іншаму.

Так выйшла, што да мяне звярнулася жанчына, сына якой адпраўлялі ваяваць, і яму тэрмінова патрэбная была бронекамізэлька. Я гатовы быў аплаціць яе, але аказалася, што купіць бронекамізэльку немагчыма. Усюды, куды я ні звяртаўся, іх ужо не было. І я не змог ёй дапамагчы…

Гэта прымусіла мяне шукаць выйсце, думаць і дзейнічаць. Я вывучыў асноўныя характарыстыкі бронекамізэлек з разгрузкай…

Украінская бронекамізэлька. Пакрокавая інструкцыя

Знайшоў тканіну, фурнітуру, швачку.

Самыя камізэлькі вырабляюцца ў мясцовай швейнай майстэрні з матэрыялу, які дастае Сяргей. Фатаграфія прадстаўленая героем артыкула
бронежилеты, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло
Сяргей у бронекамізэльцы ўласнай вытворчасці. Роўна, Украіна. Фатаграфія прадстаўлена героем артыкула
бронежилет, сварка, закалка, кузнечное дело, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло

Потым шукаў сталёвыя пласціны, якія вытрымліваюць нагрузку ад куль. Набыў аўтамабільныя рысоры і разам з хлопцамі ў працэсе разразання, зваркі, абрэзкі ператварыў рысоры ў спецыяльныя сталёвыя пласціны, якія прафесійна загартавалі.

Сяргей паказвае пласцінку для бронекамізэлькі. Роўна, Украіна. Фатаграфію прадаставіў герой артыкула
бронежилет, сварка, закалка, кузнечное дело, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло
Сяргей паказвае пласцінку для бронекамізэлькі. Роўна, Украіна. Фатаграфію прадаставіў герой артыкула
бронежилет, сварка, закалка, кузнечное дело, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло
Сяргей паказвае пласцінку для бронекамізэлькі. Роўна, Украіна. Фатаграфію прадаставіў герой артыкула
бронежилет, сварка, закалка, кузнечное дело, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло

Гэта і стала асноўнай плітой, якая абараняе жыццёва важныя органы на грудзях і спіне. Іх эфектыўнасць спраўдзілі на практыцы нашыя вайскоўцы.

Рысоры разразаюць, а затым прыварваюць. Роўна, Украіна. Фатаграфію прадаставіў герой артыкула

Упэўнены, што гэтыя бронекамізэлькі выратуюць шмат жыццяў, нягледзячы на тое, што зробленыя саматужным, самаробным метадам.

Атрыманыя пліты загартоўваюць. Роўна, Украіна. Фатаграфію прадаставіў герой артыкула
бронежилет, сварка, закалка, кузнечное дело, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло
Атрыманыя пліты загартоўваюць. Роўна, Украіна. Фатаграфію прадаставіў герой артыкула
бронежилет, сварка, закалка, кузнечное дело, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло
Атрыманыя пліты загартоўваюць. Роўна, Украіна. Фатаграфію прадаставіў герой артыкула
бронежилет, сварка, закалка, кузнечное дело, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло
Атрыманыя пліты загартоўваюць. Роўна, Украіна. Фатаграфію прадаставіў герой артыкула
бронежилет, сварка, закалка, кузнечное дело, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло

Разам з іншымі хлопцамі мне давялося асвоіць выраб і так званых «кошак» – крыжападобных металічных вострых шыпоў, якія маскіруюць і раскладваюць на дарогах перад калонамі варожай тэхнікі.

Пласціны, якія вырабляе Сяргей, вытрымліваюць стрэл з снайперскай вінтоўкі Драгунова. Роўна, Украіна. Фотаздымак прадастаўлена героем артыкула

Я навучыўся рабіць «кактэйлі Молатава» – і гэты досвед ва ўмовах вайны неабходны.

Сяргей паказвае пласцінку для бронекамізэлькі. Роўна, Украіна. Фатаграфію прадаставіў герой артыкула
бронежилет, сварка, закалка, кузнечное дело, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло
Сяргей паказвае пласцінку для бронекамізэлькі. Роўна, Украіна. Фатаграфію прадаставіў герой артыкула
бронежилет, сварка, закалка, кузнечное дело, кузница, оружейник, Украина, война, ремесло

Дзякуй Польшчы

І, нарэшце, валанцёрства. Я вельмі люблю Польшчу, у мяне польскія карані, я больш за 20 гадоў увесь час ездзіў у гэтую краіну. Шмат гадоў працаваў у сферы будаўнічага бізнесу з польскімі партнёрамі. Ёсць там сябры. Падчас вайны звярнуўся да знаёмым палякам з просьбай аб гуманітарнай дапамозе. І яны не падвялі, і зрабілі ўсё вельмі хутка. Ад імя ўсіх украінцаў хачу выказаць падзяку ўсяму польскаму народу. Вялізная падзяка вам за падтрымку ва ўсіх сферах. І падзяка ад імя ўсіх уцекачоў, якія маюць патрэбу і вайскоўцаў, якім гуманітарная дапамога сёння жыццёва неабходная.

Фота
За 5 дзён – больш за 3,5 тыс. тонаў гуманітарнай дапамогі. Як Украіну падтрымлівае Еўропа
2022.03.11 10:23

Наталля Запур і Пётр Яворскі /MM belsat.eu

Стужка навінаў