Літоўскія школы і садкі атрымалі больш за 300 лістоў з пагрозамі выбухаў


Літоўская паліцыя пацвердзіла, што раніцай 13 кастрычніка ў школы і садкі краіны пачалі прыходзіць лісты з пагрозамі выбухаў. Пра гэта піша выданне «Delfi».

Літоўскія паліцыянты правяраюць аўтамабілі. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum

«З 6-й гадзіны раніцы паступіла 140 лістоў на расейскай мове з пагрозамі падарваць школы і дзіцячыя садкі ў розных гарадах краіны», – заявіў прадстаўнік Дэпартаменту паліцыі Рамунас Матоніс.

Пазней ён удакладніў, што такіх лістоў было атрымана больш за 300.

Дзень таму ў Клайпедзе 18 школаў атрымалі паведамленні пра закладзеную выбухоўку, але спецыялісты не выявілі выбуховых рэчываў.

Прадстаўнік Дэпартаменту паліцыі Літвы паведаміў, што ў пятніцу 13 кастрычніка быў узмоцнены нагляд аб’ектаў габрэйскай супольнасці краіны.

«Асноўная ўвага надаецца абʼектам, дзе будуць людзі, але пры гэтым наглядацца будуць і такія абʼекты, як сінагогі, мемарыялы, могілкі», – растлумачыў прадстаўнік паліцыі.

На абʼектах, звязаных з габрэйскай супольнасцю Літвы, інцыдэнтаў не было.

Паводле звестак перапісу насельніцтва Літвы, у 2011 годзе ў краіне жылі крыху больш за 3000 габрэяў.

Hавiны
Польскія памежнікі перасталі ставіць штампы ў пашпарты беларусаў, якія прыязджаюць у краіну
2023.10.11 21:10

Зміцер Міраш belsat.eu 

Стужка навінаў