Ціханоўская: Дэмакратычныя сілы будуць прадстаўляць Беларусь у Euronest


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Еўрапарламенту Рабэртай Мэтсаляй. Бакі абмеркавалі прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Парламенцкай арганізацыі «Усходняга партнёрства» (Euronest), а таксама ўзаемадзеянне з Еўрапарламентам.

«Мы абмеркавалі, як спыніць двух шалёных дыктатараў: санкцыі павінны ўдарыць і па Расеі, і па Лукашэнку. Мы дамовіліся, што дэмакраты будуць прадстаўляць Беларусь у Euronest – і шукаем фармат афармлення нашых стасункаў з Еўрапарламентам», – паведаміла Ціханоўская ў Twitter.

Таксама запланаваны ейны выступ перад Камітэтам Еўрапарламенту ў вонкавых справах.

Нагадаем, што Эстонія хоча ўзмацніць супрацу з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў Вільні.

«Мы плануем накіраваць у Вільню дыпламата з асаблівымі паўнамоцтвамі, які засяродзіцца на стасунках з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, а ў хуткім часе мы прымем у Таліне лідарку беларускай апазіцыі Святлану Ціханоўскую», – паведаміў кіраўнік эстонскага МЗС.

Артыкулы
Эстонія плануе паслаць у Вільню дыпламата для сувязяў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі
2022.10.13 09:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў