У дыктоўцы на «Дзень народнага адзінства» не згадалі, з кім Сталін дзяліў Польшчу


Дзяржаўная тэлевізія Беларусі расказала аб правядзенні 13 верасня дыктоўкі на «Дзень народнага адзінства», але не сказала, што было ў тэксце, спецыяльна распрацаваным у Нацыянальным інстытуце адукацыі. А тэкст цікавы з гістарычнага гледзішча.

Паслухаць, што было ў дыктоўцы, можна на Youtube-канале Рэспубліканскага моладзевага цэнтру. Адметна, што перад дыктоўкай казалі пра «свята, якое аб’яднаноўвае ўсіх беларусаў па пашпарце і па месцы жыхарства» на тле навінаў аб адмове выдаваць пашпарты беларусам за мяжой.

Дыктоўка была прысвечаная той жа тэме, што і «Дзень народнага адзінства»: далучэнню да БССР Заходняй Беларусі, што была ў складзе Польшчы. У тэксце згадваюць, што беларусаў падзялілі між дзвюма краінамі паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 года. Не згадалі, што дамову падпісалі РСФСР (за сябе і за БССР), УССР і Польшча.

Аналітыка
Адзінства на крыві: што не так са святам 17 верасня?
2022.09.17 11:53

Паводле тэксту дыктоўкі, у складзе СССР «наш народ будаваў уласную дзяржаўнасць, адраджаў нацыянальную культуру і адукацыю», а ў складзе Польшчы «заходнебеларускія землі былі аграрна-сыравінным прыдаткам, рынкам таннай рабочай сілы». У Заходняй Беларусі «разгарнуўся шырокі нацыянальна-вызваленчы рух супраць прыгнёту Польшчы», адзначаюць у дыктоўцы, а што было ва Усходняй Беларусі, не згадваюць.

17 верасня 1939 года ў Польшчу ўвайшлі савецкія войскі – як сцвярджаецца ў тэксце, «выконваючы загад аб узяцці пад абарону насельніцтва заходніх беларускіх зямель». Але апускаецца адзін аспект: Польшчу загадзя дамовіліся падзяліць СССР і нацысцкая Нямеччына, а Іосіф Сталін аддаў загад напасці на суседнюю краіну праз 17 дзён пасля нападу на яе войскаў Адольфа Гітлера

Аналітыка
Ці можа быць народнае адзінства «бэчэбэшнікаў» і «ябацек»?
2022.09.17 10:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў