Дыпламатычнае прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі адрэагавала на прысуд Кацярыне Андрэевай


Вырак у здрадзе дзяржаве і турэмнае зняволенне, прысуджанае сёння рэжымам журналістцы «Белсату» Кацярыне Андрэевай, ганебныя і подлыя. Паведамляць навіны і раскрываць праўду – гэта не здрада. Расказваць грамадскасці аб пратэстоўцах, якія выступаюць за лепшую будучыню для сваёй краіны, – не здрада. Пра гэта гаворыцца ў заяве дыпламатычнага прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі.

Кацярына Андрэева. Маляга, Іспанія. 2016 год. Фота з асабістага архіву

Судовае паседжанне, якое праводзілася таемна, за зачыненымі дзвярыма, трагічнае для Кацярыны, ейных калегаў – беларускіх журналістаў, ейнай сям’і і сяброў, заявілі дыпламаты ЗША. Гэта таксама сумны паказнік адносна рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Спрабуючы здушыць дэмакратычныя памкненні беларускага народу, супрацоўнікі міліцыі, турэмнікі, пракуроры і суддзі дзеюць усё больш экстрэмальна.

«Кацярына Андрэева, а таксама ейныя калегі з «Белсату» ды іншыя зняволеныя журналісты павінныя быць неадкладна вызваленыя, як і больш за 1200 палітычных вязняў, несправядліва асуджаных рэжымам Лукашэнкі. Журналісты, актывісты грамадзянскай супольнасці і тысячы іншых беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну, павінны мець магчымасць вярнуцца дадому, не баючыся пераследу», – заявілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве ЗША ў Беларусі.

Гэта ганебны дзень для ўсіх прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, якія спрабуюць прымусіць замаўчаць і пакараць тых, хто заклікае да больш адкрытага і дэмакратычнага ўраду. Міжнародная супольнасць па-ранейшаму ўважліва сочыць за іхнымі дзеяннямі. Мы раздзяляем прыхільнасць да прыцягнення рэжыму Лукашэнкі да адказнасці. Нашае партнёрства з беларускім народам у працы для стварэння суверэннай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі застаецца непахісным.

Артыкулы
Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае ЕЗ узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі
2022.07.13 17:02

13 ліпеня Гомельскі абласны суд абвясціў вырак журналістцы «Белсату» Кацярыне Андрэевай: 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Суд праходзіў у закрытым рэжыме, справа мае грыф сакрэтнасці.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў