У Лёзне патанула 13-гадовая дзяўчынка. Яна хацела навучыцца плаваць


У вадаёме гарадскога пасёлка Лёзна Віцебскай вобласці 13 ліпеня патанула 13-гадовая дзяўчына, паведамляе Следчы камітэт.

Месца здарэння.
Фота: skgovby / Telegram

Яна папрасіла сяброўку навучыць яе плаваць. Дзяўчынкі зайшлі ў возера, пасля адна з іх – тая, што не ўмела плаваць – рэзка сышла пад ваду. Сяброўка не змагла дацягнуцца да яе, каб выратаваць, і пачала зваць на дапамогу.

На той момант, калі ратавальнікі дасталі дзяўчынку з вады, яна была ўжо нежывая.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў