На літоўска-беларускай мяжы раварыстаў сталі скіроўваць у адну чаргу з машынамі


Тых, хто на роварах перасякае мяжу ў пунктах пропуску «Райгардас» (з беларускага боку «Прывалка») і «Шальчынінкай» (з беларускага боку «Беняконі») з нядаўняга часу сталі скіроўваць у агульную чаргу з аўтамабілямі, звярнуў увагу сайт Autogrodno.by.

Раварысты ў чарзе на пераход літоўска-беларускай мяжы
Раварысты ў чарзе на пераход літоўска-беларускай мяжы. Шальчынінкай, Літва. 12 лістапада 2023 года. Скрыншот: Pkpd.lt / Autogrodno.by

Некалі раварысты на гэтых пунктах пропуску проста аб’язджалі шлагбаум і ішлі адразу да вакна памежнага кантролю. Некалькі месяцаў таму прынамсі на «Шальчынінкаі» паставілі знак «Месца чакання для пешаходаў/раварыстаў» і прасілі чакаць, пакуль не выклічуць да памежнікаў. Але прынамсі з 9 лістапада такога знаку няма, а раварысты мусяць стаяць у агульнай чарзе з машынамі: грамадзяне дзяржаваў Еўразвязу – у чаргу-«еўрапас», астатнія – у чаргу для астатніх.

Паводле чытача выдання, раварыстам-грамадзянам дзяржаваў Еўразвязу стала лепей, бо адпаведная чарга часта пустуе. А астатнім давядзецца па шмат гадзінаў стаяць на вуліцы.

Памежная служба Літвы і іншыя афіцыйныя літоўскія крыніцы аб такіх зменах не паведамлялі публічна. Але пра тое, што паведамляе Autogrodno.by, пішуць і ў чатах, звязаных з пераходам мяжы – і згадваюць, што раварысты стаяць у адной чарзе з машынамі таксама на пункце «Мядзінінкай»

Па беларускі бок у раварыстаў іншыя праблемы: арганізаванай стаянкі для ровараў няма, а ровары, прывязаныя да дрэваў ці слупоў, адчапляюць і прыбіраюць.

Чытач таксама адзначае, што беларускія кіроўцы часта не хочуць прапускаць літоўцаў без чаргі ў «еўрапас», хоць самі ў той канал не могуць паехаць. Нядаўна праз гэта на мяжы адбылася бойка.

Тым часам міграцыйны крызіс на беларуска-літоўскай мяжы аднавіўся: пасля больш як тыдню цішыні літоўскія памежнікі зноў фіксуюць спробы пераходу мяжы незаконным шляхам – за мінулы дзень прадухілілі 30 такіх спробаў.

Hавiны
Беларуса асудзілі на канфіскацыю 10 тысяч еўраў за няправільны крок на мяжы
2023.11.06 15:39

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў