Палітвязня Рыгора Кастусёва шмат часу трымаюць у ШІЗА


Старшыня зліквідаванай уладамі Партыі БНФ, палітзняволены Рыгор Кастусёў прайшоў праз штрафны ізалятар. 

«Пасля доўгага перапынку Рыгор Кастусёў звязаўся з роднымі. Стала вядома, што ён праводзіць шмат часу ў штрафным ізалятары…», – паведаміў у Фэйсбуку зяць старшыні партыі БНФ Дзмітрый Антончык.

Колькі часу Кастусёў правёў у ШІЗА – невядома. У ліпені паведамлялася, што палітвязня пазбавілі спатканняў, забралі асабістыя запісы, у тым ліку чарнавік кнігі і адрасы для ліставання.

Кастусёў мае сур’ёзныя праблемы са здароўем – у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Нагадаем, у верасні 2022 году Менскі абласны суд прыгаварыў Рыгора Кастусёва да 10 гадоў пазбаўлення волі нібыта «за спробу дзяржаўнага перавароту з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам». Палітык віну не прызнаў.

У снежні палітвязня этапавалі ў ПК № 22, дзе ён знаходзіцца і цяпер.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў