Палітвязня Рыгора Кастусёва пазбавілі спатканняў


Родныя палітвязня Рыгора Кастусёва паведамляюць, што адміністрацыя калоніі пазбавіла яго спатканняў. Таксама ў яго забралі нават чарнавік кнігі і адрасы для ліставання.

Рыгор Кастусёў. Крыніца: Партыя БНФ / Facebook

Рыгор Кастусёў 16 ліпеня датэлефанаваўся з калоніі да жонкі. Палітвязень распавёў, што яго не толькі пазбавілі спатканняў, але і забралі асабістыя запісы, у тым ліку чарнавік кнігі і адрасы для ліставання.

Летась у пачатку верасня Менскі абласны суд прыгаварыў Рыгора Кастусёва да 10 гадоў пазбаўлення волі «за спробу дзяржаўнага перавароту з мэтай звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам». Таксама па «справе аб змове» асудзілі юрыста Юрася Зянковіча (11 гадоў калоніі), літаратуразнаўцу і палітолага Аляксандра Фядуту (10 гадоў), працаўніцу офісу Зянковіча Вольгу Галубовіч і актывіста Дзяніса Краўчука (па 2,5 гады калоніі). Кастусёў адзіны з іх не прызнаў віну. Папярэдняе расследаванне і судовае следства па справе аб спробе «дзяржаўнага перавароту» доўжылася 500 дзён.

У снежні мінулага году Рыгора Кастусёва этапавалі ў ПК № 22, дзе ён знаходзіцца і цяпер.

Аб’ектыў
Ціск на палітвязняў у калоніях працягваецца
2022.12.16 21:32

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў