Вялікі дыскусійны стрым «Змагайся як беларуска!»


12 жніўня, у трэцюю гадавіну жаночых маршаў, запрашаем паглядзець вялікі дыскусійны стрым з удзелам выбітных беларусак, прысвечаны Дню салідарнасці з жаночымі пратэстамі супраць гвалту ў Беларусі.

Стрым праходзіць пры падтрыманні «Белсату» пад назваю «Змагайся як беларуска!». Удзел у дыскусіі бяруць знаныя беларускі: Аліна Коўшык, Яўгенія Доўгая, Наталля Хершэ, Юліяна Шэметавец, Наста Базар, Вольга Шпарага, Вольга Ланеўская, Марыя Касінерава, Наста Роўда і Наталля Задзяркоўская. Спіс удзельніц не канчатковы і можа дапаўняцца.

«Мы будзем гаварыць пра тое, што адчуваем на трэці год пасля рэвалюцыі. Пра наш гнеў, нянавісць і расчараванне. І таксама пра нашую надзею і нашую рашучасць. Тры гады таму мы выйшлі супраць дубінак з кветкамі і заклікам да міру. Якім будзе наш наступны выхад?.. Разам успомнім пацярпелых за сваю пазіцыю і паспрабуем адрэфлексаваць нарэшце гэтае пытанне: кветкі ці кулі?» – адзначаюць арганізатары стрыму.

Гісторыі
«Як бы ні было дрэнна, перабірай лапкамі». 1000 дзён за кратамі: правілы жыцця журналісткі Кацярыны Андрэевай
2023.08.12 08:10

belsat.eu

Стужка навінаў