Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра вучэнні тэрытарыяльных войскаў у Жлобінскім раёне


У Жлобінскім раёне абвешчаныя камандна-штабныя вучэнні з тэрытарыяльнымі войскамі. Вучэнні пройдуць на Гомельшчыне з 12 да 14 ліпеня. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Вучэнні адбудуцца пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту, удакладняе ведамства.

Вучэнні маюць на мэце ацаніць гатовасць службовых асобаў да фармавання частак тэрытарыяльных войскаў і да выканання вучэбна-баявых задачаў, «удасканаліць навыкі афіцэраў запасу ў працы на пункце кіравання і ў кіраўніцтве асабовым складам пры выкананні задачаў тэрытарыяльнай абароны».

Будуць адпрацоўвацца задачы аховы ды абароны аб’ектаў і нясення службы на КПП падчас ваеннага становішча.

У Беларусі цягам апошніх месяцаў праходзяць няспынныя вайсковыя і мабілізацыйныя вучэнні, штабныя і камандна-штабныя трэнінгі. З 22 чэрвеня да 1 ліпеня адбываліся мабілізацыйныя вучэнні ваенкаматаў Гомельскай вобласці. У сярэдзіне чэрвеня праводзіліся камандна-штабныя вучэнні з органамі вайсковага кіравання, вайсковымі часткамі ды арганізацыямі тылавога забеспячэння.

Hавiны
Аналітыкі ISW: Лукашэнка працягне падтрымліваць Расею, але без беспасярэдняга ваеннага ўмяшання Беларусі
2022.07.12 08:25

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў