Па дадзеных следства, ноччу 2 ліпеня ў Слуцку двое хлопцаў сарвалі дзяржаўны сцяг з будынку паліклінікі, паведамляе СК.
Маладыя людзі нібыта зламалі дрэўка, кінулі палатно на зямлю, тапталі яго нагамі, разразалі, а пасля выкінулі. Тое, што адбывалася, здымаў на тэлефон іх знаёмы.
Хлопцам прад’яўлена абвінавачанне паводле арт.370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Яны знаходзяцца пад вартай.
Марыя Мурашка belsat.eu