Рада ААН па правах чалавека прагаласавала за пачатак расследавання злачынстваў расейскіх вайскоўцаў ва Украіне. Выдадзеная рэзалюцыя назвала ваенныя дзеі «дзесяццю тыднямі суцэльнага жаху», паведамляе «ВВС».
Сёння адбылося галасаванне ў Рада ААН па правах чалавека аб пытанні пачатку расследавання ваенных злачынстваў расейскіх войскаў ва Украіне. Адпаведная рэзалюцыя была прынята пераважнай большасцю галасоў.
Выступаючы па відэасувязі з Кіева, намеснік міністра замежных спраў Украіны Эмінэ Джапарава сказала, што народ яе краіны перажыў «дзесяць тыдняў поўнага жаху». Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мічэль Бачэле заявіла, што за апошнія тыдні ў раёнах на поўнач ад Кіева была знойдзена тысяча цел, частка гэтых людзей, мяркуючы па характары параненняў, пакаралі смерцю.
За пачатак расследавання прагаласавалі 33 краіны, 12 устрымаліся. Супраць прагаласавалі толькі Кітай і Эрытрэя.
Нагадаем, што Рада прыпыніла сяброўства Расеі ў пачатку вайны ва Украіне. Ужо ў сярэдзіне сакавіка Расея выйшла з Рады.
ЗХ belsat.eu