Сямʼю ў Горадні асудзілі за пратэставы плакат 2020 году


Суд Ленінскага раёну Горадні 26 лютага агучыў прысуд мужу і жонцы Сяргею і Таццяне Чыжам, якіх абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Таццяна і Сяргей Чыж.
Фота: spring96.org

Сямейную пару затрымалі ў лістападзе 2023 года. Да суда Сяргей знаходзіўся пад вартай, а Таццяна – пад падпіскай, паколькі ў сям’і двое няпоўнагадовых дзяцей.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, у жніўні 2020 года Сяргей і Таццяна прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, разам з мітынгоўцамі прайшлі па грамадскіх месцах горада, цэнтральнай плошчы, парку Жылібера. Пры гэтым дэманстравалі загадзя выраблены плакат, памерамі прыкладна 2,5 х 3 метра, на якім фарбамі чорнага і чырвонага колеру быў напісаны тэкст, які нібыта змяшчае паклёпніцкія звесткі ў дачыненні да Лукашэнкі.

Абвінавачаны Сяргей Чыж у судовым пасяджэнні віну прызнаў цалкам. Патлумачыў, што плакат быў цяжкі, і яго неўзабаве згарнулі, а пасля шэсця Сяргей яго спаліў.

Таццяна Чыж віну па выстаўленым абвінавачванні не прызнала, патлумачыла, што была ў прыгнечаным стане па прычыне цяжкай хваробы маці, якая з’яўляецца інвалідам.

Іх апазналі па фотаздымках з інтэрнэту.

Суддзя Наталля Козел прызначыла Сяргею Чыжу пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады («хімія»), а Таццяне – абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу таксама на тэрмін тры гады («хатняя хімія»).

Hавiны
Начальнік ГУБАЗіКу распавёў, колькі іншадумцаў было затрымана за апошні год
2024.03.04 20:43

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў