Кладаўшчыца крала прадукты са школьных сталовых. Праваахоўнікі затрымалі 10 ейных «памочнікаў»


У Гомлі завялі крымінальную справу па факце крадзяжу прадуктаў харчавання для школьных сталовых работнікамі КУП «Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання», паведамляе Следчы камітэт.

Паводле матэрыялаў справы, загадчыца складу КУП «Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання» па папярэдняй змове з іншымі працаўнікамі, а таксама індывідуальнымі прадпрымальнікамі, скрала прадукты, якія прызначаліся для гомельскіх школьных сталовых.

«Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя 11 чалавек, у тым ліку загадчыца склада, кладаўшчык, таваразнаўца, загадчыкі вытворчасцю ўстаноў адукацыі г. Гомля. Фігуранты падазраюцца ў прысваенні вялікай колькасці прадуктаў, «накіраваных» паводле дакументаў у школы», – гаворыцца ў паведамленні СК.

Праваахоўнікі наклалі арышт на дарагі аўтамабіль, які належыць беспрацоўнай дачцэ загадчыцы складам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў