Вонкавы гандаль Беларусі застаўся ў плюсе па выніках дзесяці месяцаў


Сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі ў Беларусі ў кастрычніку 2023 года было дадатным – $ 56,9 млн. Усяго за студзень – кастрычнік – $ 665,7 млн. Гэта ў 6,6 разу менш, чым за той жа перыяд 2022 года, вынікае са звестак Нацбанку.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Hands off my tags! Michael Gaida /Pixabay

Беларускі вонкавы гандаль выходзіць у плюс за кошт гандлю паслугамі. Там дадатнае сальда за дзесяць месяцаў склала $ 2,3 млрд. Праўда, гэта толькі 66,5 % ад узроўню такога ж перыяду 2022 года. Звычайна Беларусь добра зарабляла на экспарце транспартных і IT-паслуг. Аднак, у тым ліку праз тое, што суседзі ад Беларусі адгароджвацца, а IT-спецыялісты з’язджаюць, экспарт паслуг знізіўся на 7 % да студзеня – кастрычніка 2022 года. А вось імпарт павялічыўся на 16 %.

Сальда вонкавага гандлю таварамі за справаздачны перыяд сышло ў мінус на $ 1,7 млрд. У студзені – кастрычніку 2022 года яно было дадатным: $ 871,6 млн. Пры гэтым экспарт з Беларусі расце (+7,1 % да студзеня – верасня 2022 года). Проста імпарт расце хутчэй (+15,9 %).

Агляд
«Якія шэрыя схемы?!» Як Беларусь дапамагае Расеі абыходзіць санкцыі на люксавыя аўты
2023.12.11 09:10

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў