Швейцарыя ўвяла дадатковыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Швейцарыя далучылася да эканамічных санкцыяў Еўразвязу.

Краіна ўводзіць эмбарга на пастаўкі абсталявання, якое можа выкарыстоўвацца для кантролю інтэрнэту ці тэлефонных размоў і тавараў падвойнага прызначэння. Швейцарыя ўводзіць абмежаванні адносна сектару нафтапрадуктаў, калію, доступу да фінансавага і банкаўскага рынку, а таксама тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці цыгарэтаў. Акрамя таго, санкцыі закранаюць «Белэранавігацыю» і паслугі страхавання для беларускіх дзяржорганаў.

«Швейцарыя глыбока занепакоеная няўхільным пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і адсутнасцю дыялогу паміж урадам і грамадзянскай супольнасцю», – адзначаецца ў заяве ўладаў.

Швейцарыя заклікае Беларусь прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязкаў у галіне правоў чалавека, вызваліць усіх адвольна затрыманых і расследаваць факты катаванняў і жорсткага абыходжання.

Аналітыка
Дамоклаў меч «іранскага фармату». Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.08.11 09:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў