Аляксею Навальнаму выставілі абвінавачанне ў новай крымінальнай справе


Лідара расейскай апазіцыі Аляксея Навальнага, які са студзеня 2021 года застаецца ў зняволенні, вінавацяць у «стварэнні некамерцыйнай арганізацыі, якая робіць замах на асобу і правы грамадзянаў» (ч. 2 арт. 239 КК РФ).

Пра гэта паведамляе сайт Следчага камітэту Расеі.

Аляксею Навальнаму выстаўлена абвінавачанне. Крымінальная справа звязаная з дзейнасцю створанай Навальным арганізацыі Фонд барацьбы з карупцыяй, якую сёлета суд прызнаў «экстрэмісцкай» і ліквідаваў. Паводле СК, Навальны і ягоныя паплечнікі Волкаў і Жданаў падбухторвалі грамадзянаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных мітынгах у студзені 2021 года.

Аб’ектыў
Расея б‘е рэкорды жорсткасці – затрымалі амаль пяць з паловаю тысячаў чалавек
2021.02.01 22:27

Палітыку згодна з ч. 2 арт. 239 КК можа пагражаць штраф, прымусовыя працы, абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.

  • На расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага летась у жніўні быў арганізаваны замах з выкарыстаннем баявой атруты з групы «Навічок». Як высветлілася ў выніку журналісцкага расследавання, Навальнага спрабавалі забіць працаўнікі ФСБ. Палітык праходзіў лячэнне ў берлінскай клініцы «Charité», але ў студзені вырашыў вярнуцца ў Расею і быў затрыманы ў аэрапорце «Шарамецьева» 17 студзеня. Навальнага абвінавацілі ў парушэнні ўмоваў выпрабавальнага тэрміну ў справе «Іў Рашэ». 2 лютага суд замяніў Аляксею Навальнаму ўмоўны тэрмін на рэальны.
Hавiны
Байдэн паабяцаў быць рашучым у дачыненні Расеі і заклікаў вызваліць Навальнага
2021.02.05 09:45

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў