У Новай Баравой бацькі гатовыя стаяць соднямі, каб запісацца ў школу. Нават уначы


Жыхары менскага раёну Новая Баравая і вёскі Копішча гатовыя некалькі дзён стаяць у чарзе, каб запісацца ў мясцовую «Школу будучыні». Пра гэта паведамляе Onliner.by.

Чарга каля школы ў Новай Баравой.
Фота: Мерзкий Кокобай / Telegram

12 траўня «Школа будучыні» пачынае прыём заяваў на паступленне ў першы клас. Колькасць месцаў абмежавана – толькі 150 (а ў падоўжанцы і зусім 80). Таму яшчэ ў суботу, 10 чэрвеня, бацькі, якія хочуць, каб іхныя дзеці вучыліся тут, пачалі запісвацца ў чаргу.

«Арганізаваліся яшчэ ўчора, каля 15:00. Было і начное дзяжурства. Асабіста я гатова адстаяць і наступную ноч, абы запісацца ў гэтую школу», – кажа маці аднаго з будучых вучняў.

У спісе «чаргавікоў» каля 85 асобаў. Перыядычна праходзяць пераклічкі: калі нехта не адгукнецца на сваё прозвішча, яго выкрэсліваюць са спісу.

Крадзеж са школы ў Копішчы

Раней Следчы камітэт паведаміў, што супрацоўнікі дэпартаменту аховы 19 траўня, якія ахоўвалі тэрыторыю сярэдняй школы ў Копішчы, спынілі спробу выкрасці прадукты з установы адукацыі. У падазроным аўтамабілі знайшлі 12 бутэлек сланечнікавага алею, 20 пачкаў цукру, амаль 9 дзясяткаў яек, 28 кілаграм апельсінаў, больш за 19 кілаграмаў свініны, а таксама малочную і хлебабулачную прадукцыю, што належаць школе.

Паводле СК, дзве жанчыны 51 і 48 гадоў, працуючы кухарамі ў школе, цягам тыдня пры прыгатаванні ежы школьнікам, спісвалі прадукты харчавання, якія ў канцы тыдня вырашылі выкрасці і падзяліць напалову. Дапамагчы ў гэтым папрасілі мужчыну, які забірае адходы.

У дачыненні фігурантаў пачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 14, ч. 2 арт. 205 («Замах на крадзеж групай асобаў») КК.

Hавiны
Міліцыя бярэ беларускія школы пад кантроль. Што МУС забараніла рабіць выпускнікам?
2023.06.10 12:47

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў