У Барысаве гарэла дрэваапрацоўчае прадпрыемства


Уначы 11 чэрвеня ратавальнікі ліквідавалі загаранне на тэрыторыі дрэваапрацоўчага прадпрыемства ў Барысаве. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Пажар на заводзе ў Барысаве. Скрын з відэа: МЧС Беларуси / Telegram

На прадпрыемстве гарэў ангар і драўляныя піламатэрыялы на адкрытай пляцоўцы.

Пажар ліквідавалі а 04:22. Пацярпелых няма.

Паводле МНС, у выніку пажару знішчаныя складскі будынак, піламатэрыялы аб’ёмам 100 кубаметраў, франтальны пагрузчык.

Пры гэтым атрымалася выратаваць вытворчы будынак з дрэваапрацоўчым абсталяваннем і два франтальныя пагрузчыкі.

7 чэрвеня здарыўся выбух на заводзе беленай цэлюлозы Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбінату. У выніку здарэння загінулі тры работнікі.

Агляд
Завод, які працягвае забіваць. Як мяняліся сведчанні ўладаў пра выбух на Светлагорскім ЦКК
2023.06.09 18:32

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў