МЗС пацвердзіла інфармацыю пра забойства беларускага дальнабойніка ў Нідэрландах


МЗС Беларусі пацвердзіла інфармацыю пра смерць у Нідэрландах беларускага грамадзяніна. Беларуская амбасада на сувязі з сям’ёй загінулага.

Максім Грынь і цяжкавік, які ён вёў у дзень здарэння. Калаж: Omroep brabant

«Пацвярджаем інфармацыю пра смерць у Нідэрландах беларускага грамадзяніна, якая раней з’явілася ў СМІ. Амбасада Беларусі ўжо больш за два тыдні знаходзіцца ў пастаянным кантакце па дадзенай тэме з праваахоўнымі органамі краіны знаходжання, сям’ёй загінулага, аказваецца ўся неабходная консульска-прававая дапамогі», – заяўляе МЗС.

25-гадовага беларуса Максіма Грыня знайшлі мёртвым увечары 21 кастрычніка на стаянцы каля мяжы з Бельгіяй, дзе ён спыніўся на адпачынак, пісала выданне Omroep brabant. Мужчына сканаў ад нажавога ранення. Паліцыя Нідэрландаў шукае датычных да злачынства, аднак, пакуль безвынікова.

Максім Грынь працаваў кіроўцам у літоўскай транспартнай кампаніі Finėjas. Ён вёз груз па маршруце з Паўднёвай Еўропы ў Нідэрланды. Паркоўка, на якой зарэзалі беларуса, знаходзіцца каля заправачнай станцыі па кірунку руху з Антвэрпэну ў Брэду. Гэта месца, дзе паркуецца шмат цяжкавікоў і начуе шмат кіроўцаў.

Hавiны
У Латвіі трагічна памёр беларускі палітвязень. Адкрыты збор на перавоз цела на радзіму
2023.11.10 17:19

Што адбылося на стаянцы, дагэтуль да канца не зразумела. Паліцыя апытала 200 дальнабойнікаў, а таксама іншых сведкаў з месца здарэння. Па выніках шукаюць лысага мужчыну прыкладна 60 гадоў, які імаверна можа мець інфармацыю пра забойства.

«Мы ведаем, што кіроўцы цяжкавікоў рэгулярна становяцца аб’ектамі нападу злачынных груповак. Гэта таксама можа быць рабаўніцтва ці асабістая сварка, усе варыянты магчымыя», – кажуць у паліцыі.

Hавiны
У Латвіі загінуў беларускі дальнабойнік
2022.08.27 16:51

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў