У Латвіі трагічна памёр беларускі палітвязень. Адкрыты збор на перавоз цела на радзіму


У Рызе памёр віцяблянін Вадзім Кавалёў, асуджаны ў Беларусі з палітычных матываў. Фонд BYSOL абвесціў збор на вяртанне цела памерлага на радзіму для пахавання.

Вадзім Кавалёў.
Фота: BYSOL

51-гадовы жыхар Віцебску Вадзім Кавалёў быў асуджаны паводле арт. 370 КК РБ («Глумленне з дзяржаўных сімвалаў») на два гады «хатняй хіміі» і ўнесены ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Мужчыну ўдалася з’ехаць у Латвію і атрымаць там статус уцекача. Ён займаўся аднаўленнем пасведчання кіроўцы, каб працягнуць працу кіроўцам далёкіх рэйсаў.

Агляд
Беларускі мартыралог. Яны загінулі за часы лукашызму
2023.07.13 08:00

Сёлета 14 верасня цела Вадзіма без прыкметаў жыцця знайшла латышская паліцыя ў адным з паркаў Рыгі. Акалічнасці смерці дагэтуль не высветленыя, паліцыя вядзе праверку, цела застаецца ў моргу.

У маці і брата памерлага няма сродкаў, каб перавезці цела на радзіму.

Фонд BYSOL абвесціў збор на пакрыццё выдаткаў на вяртанне цела палітвязня ў Беларусь для пахавання. Дапамагчы правесці палітвязня ў апошні шлях можна праз спасылку.

BYSOL папярэджвае: не карыстайцеся BY/RU плацёжнымі механізмамі для данату.

Hавiны
У Горадні былы палітвязень скончыў жыццё самагубствам
2023.10.11 18:38

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў