Фігурантам «справы «ЧКБ» на завочным судзе запрасілі па 12 гадоў калоніі


Фігурантаў «справы «Чорнай кнігі Беларусі» – Яніну Сазановіч, Дзмітрыя Навошу, Данііла Багдановіча, Вольгу Высоцкую і Валерыю Занямонскую – судзяць завочна. Пракурор просіць для іх па 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы. Вырак агучаць 17 студзеня.

Першае паседжанне ў «справе «Чорнай кнігі Беларусі».
Фота: БелТА

Разгляд крымінальнай справы супраць адміністратараў «Чорнай кнігі Беларусі» (ЧКБ) пачаўся ў Менскім гарадскім судзе 12 снежня. Праз два дні, з 14 снежня, суд зрабілі закрытым, а ў зале могуць заставацца толькі ўдзельнікі працэсу. Назіральнікам, праваабаронцам ды іншым асобам закрылі доступ.

Справу разглядае суддзя Наталля Бугук. Фігуранты – Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііл Багдановіч, Валерыя Занямонская і Вольга Высоцкая – цяпер за межамі краіны. Іх падазраюць у адміністраванні тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі» і вінавацяць у незаконных дзеяннях у дачыненні персанальных звестак (ч. 3 арт. 203-1 КК) і ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130). КДБ залучыў фігурантаў справы ў тэрарыстычны спіс.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў