Замежнік здзейсніў самагубства ў будынку гістфаку БДУ


Прыкладна тыдзень таму, імаверна, 2 кастрычніка, у корпусе гістарычнага факультэту на вуліцы Мендзялеева ў Менску здзейсніў суіцыд замежны грамадзянін, піша «Наша Ніва».

Гістарычны факультэт БДУ на вул. Мендзялеева ў Менску.
Фота: БДУ/Facebook

Замежнік – грамадзянін адной з еўрапейскіх краінаў, але якой канкрэтна, не ўдакладняецца. Паводле інфармацыі сведкаў, мужчына хацеў скінуцца з даху іншага будынку, але дзверы туды былі зачыненыя. Тады ён пабачыў гістфак і змог туды трапіць без праблемаў.

У выніку замежнік, як расказваюць, скокнуў з чацвёртага паверху, з акна адкрытага кабінету. Адразу пасля трагедыі ён яшчэ быў жывы і размаўляў, але пазней памёр у шпіталі.

Hавiны
20-гадовая кіраўніца зэльвенскага камітэту БРСМ учыніла суіцыд
2023.08.23 23:29

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў