У Літве затрымалі буйную партыю беларускай кантрабанды – амаль на тры мільёны еўра


У крымінальнай службе мытні пачата дасудовае расследаванне па факце затрыманы 5 кастрычніка кантрабанды з Беларусі. Пра гэта піша Delfi.

У грузавіку, які прыбыў з Беларусі, выявілі каля 750 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт Fest на агульную суму ў 2,73 мільёна еўра. Цыгарэты былі схаваныя ў мяхах з драўнянымі грануламі і ў адгароджанай сценкай часткі паўпрычэпа.

Гэта адна з самых буйных партыяў кантрабанды ў 2021 годзе. Рэкорд па абʼёмах кантрабанды быў зафіксаваны 1 красавіка, калі літоўскія сілавікі знайшлі ў Каўнаскім раёне склад з 1 млн. пачак цыгарэт на суму 3,91 млн. еўра.

Hавiны
Еўрапол выкрыў нелегальны гандаль беларускімі цыгарэтамі ў Еўропе
2020.12.22 16:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў