Затрыманыя стваральнікі сэрвісу Письмо.бел, праз які можна было адпраўляць лісты палітвязням


У межах крымінальнай справы яшчэ напрыканцы лістапада былі затрыманыя стваральнікі сэрвісу Письмо.бeл, з дапамогай якога можна было адпраўляць лісты палітвязням, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ігар Углік і Аляксандр Лыкшын. Крыніца: Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ігар Углік і Аляксандр Лыкшын былі затрыманыя 29 лістапада. Абодвух абвінавацілі ва ўдзелах у пратэстах і ў датычнасці да сэрвісу Письмо.бел. Ігар Углік з дзяцінства мае інваліднасць. Паводле інфармацыі «Вясны», яго адпусцілі на волю. Пазней стала вядома, што затрымалі таксама брата Аляксандра Лыкшына, мастака Уладзіміра Лыкшына.

У відэа, якое з’явілася ў тэлеграм-канале, блізкім да сілавікоў, сцвярджаецца, што яны здолелі атрымаць доступ да сэрвісу Письмо.бел, аднак паводле інфармацыі «Вясны», гэта хлусня, і ўсе асабістыя дадзеныя тых, хто дасылае лісты, захоўваюцца на пошце, да якой сілавікі таксама не маюць доступу.

Праваабаронцам дакладна вядома пра 22 палітычна матываваныя прысуды, вынесеныя ў лістападзе. Але іх можа быць нашмат больш, аж 101, як вынікае з агляду «Вясны». У лістападзе як найменей у сямі выпадках сілавікі пераследавалі сем’і і групы сваякоў.

Hавiны
Чарговы «хапун»: у Гомлі затрымалі 5 чалавек за «экстрэмісцкія» падпіскі
2023.12.04 18:56

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў