Валюты на руках у беларусаў паменела сёлета на $1,5 млрд


Нацбанк раскрыў статыстыку куплі-продажу валюты ў Беларусі ў студзені–верасні сёлета. З яе вынікае, што ўжо восем месяцаў запар фізічныя асобы здаюць валюты болей, чымся купляюць.

За дзевяць месяцаў сёлета беларусы купілі валюты на $6 млрд 948 млн, а прадалі – на $7 млрд 448 млн. Розніца – $499,6 млн.

Пры гэтым заўважна, што больш здаюць гатоўкі, чымся безнаяўных, а безнаяўнай валюты, наадварот, купляюць больш, чымся гатоўкаю. Такім чынам, валюты на руках у беларусаў паменела сёлета на $1,5 млрд.

Кампаніі-рэзідэнты у студзені–верасні выступілі чыстымі пакупнікамі валюты (сальда – $824 млн). Пры гэтым нерэзідэнты прадалі валюты на $1 млрд 472 млн болей, чымся купілі, падлічыў Нацбанк.

Каментар
Сем месяцаў запар беларусы прадаюць валюты болей, чымся купляюць
2023.09.07 19:01

Раней эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна казала «Белсату», што, калі тэндэнцыя зменіцца і ўсе ўдзельнікі рынку будуць купляць валюты болей, чымся здаваць, то беларускі рубель акажацца пад дадатковым ціскам, і не выключана, што ён патаннее да ўсіх валютаў. Апошнімі ж днямі курс беларускага рубля зніжаецца да долара і еўра следам за расейскім.

Каментар
Эканамістка растлумачыла рэкордны рост курса долара ў Беларусі
2023.10.05 19:46

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў