Ува ўсіх раёнах Беларусі ўвялі абмежаванні на наведванне лясоў


Абмежаванні і забароны наведваць лясы ўведзеныя на тэрыторыі ўсёй Беларусі – у 118 раёнах. Пра гэта паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі, якое апублікавала на сваім афіцыйным сайце інтэрактыўную мапу абмежаванняў.

Мапа забаронаў і абмежаванняў наведваць лясы ў Беларусі. Крыніца: mlh.by

На раніцу 8 верасня жорсткія забароны наведваць лясы дзеюць у Горацкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці, а таксама ў Брагінскім, Хойніцкім, Жлобінскім і Рагачоўскім раёнах Гомельскай вобласці. У астатніх раёнах Беларусі ўведзеныя абмежаванні.

Калі ў рэгіёне наведванне лесу абмежаванае, людзі могуць хадзіць у лес у грыбы ды ягады або на шпацыр, але заязджаць у лес на аўтамабілі, распальваць вогнішчы і пакідаць пасля сябе рэчы, насычаныя гаручымі рэчывамі, – нельга. Пры поўнай забароне нельга нават заходзіць у лес. За парушэнне прадугледжаныя штрафы.

Паводле Мінлясгасу, Беларусь уваходзіць у першую дзясятку лясных краінаў у Еўропе. Лес займае 40,1 % тэрыторыі краіны (7440,8 тыс. га). Найбольш у Беларусі хвойных лясоў, яны складаюць 58,5 % лясной плошчы.

Аб’ектыў
У беларускіх лясах пачалася грыбная ліхаманка
2023.08.07 22:06

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў