У Беларусі пачаліся чарговыя вучэнні: цяпер адпрацоўваецца вызваленне захопленых тэрыторыяў


Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што 8 верасня пачаліся чарговыя вучэнні, якія працягнуцца да 14 верасня. Раней Генштаб Украіны выказваў занепакоенасць характарам запланаваных манеўраў.

Вучэнні будуць праходзіць на палігоне «Берасцейскі» і ўчастках мясцовасці ў Менскай і Віцебскай вобласці.

Сцвярджаецца, што вучэнні дазволяць адпрацаваць наступныя пытанні:

  • вядзенне баявых (спецыяльных) дзеянняў па вызваленні тэрыторыі, часова захопленай праціўнікам;
  • аднаўленне кантролю над Дзяржаўнай мяжой у зонах (палосах) адказнасці аб’яднанняў;
  • авіяцыйная падтрымка войскаў;
  • забеспячэнне сілавых мераў вайсковага становішча, барацьба з ДРГ праціўніка і НВФ.

Паводле Мінабароны, колькасць войскаў і тэхнікі, задзейнічаных у вучэннях, не перавышае ўзровень, які падлягае абавязковаму апавяшчэнні ў адпаведнасці з Венскім дакументам 2011 года. Разам з тым беларускі бок «у ініцыятыўным парадку» запрасіў для ўдзелу ў назіранні прадстаўнікоў вайскова-дыпламатычнага корпусу замежных дзяржаваў.

Раней у Кіеве выказвалі заклапочанасць новымі беларускімі вучэннямі, што мусяць прайсці 8-14 верасня. 1 верасня намеснік начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксей Громаў адзначыў, што асаблівасцю вучэння зʼяўляецца тое, што ўпершыню адпрацоўваецца пытанне вызвалення часова акупаваных тэрыторый, правядзення контрнаступлення і выхад на дзяржаўную мяжу.

«Не выключаецца, што пад так званай страчанай тэрыторыяй маюцца на ўвазе прыгранічныя раёны Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласцей. Указанае адпавядае канцэпцыі агульных дзеянняў узброеных сілаў так званай Саюзнай дзяржавы на ўкраінскім кірунку. Але ЗСУ гатовыя да любога ходу падзей, у тым ліку на паўночным кірунку нашай дзяржавы», – падкрэсліў Громаў.

Нагадаем, няспынныя вучэнні і трэнаванні, з яўным акцэнтам на дзейнасці ў памежных з Украінай раёнах, у беларускім войску адбываюцца з канца красавіка.

Аналітыка
Што не так з заяваю Генштабу ЗСУ пра 13 000 беларускіх сілавікоў?
2022.08.12 20:25

Глеб Нержын  belsat.eu

Стужка навінаў