Акцыі ў падтрымку Беларусі, заява Бурэля і змена школьнай праграмы. Галоўнае за 8 жніўня


Belsat.eu падводзіць вынікі 8 жніўня – 365-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Творы Святланы Алексіевіч і Салжаніцына выключылі са школьнай праграмы

З вучэбнай праграмы па рускай літаратуры за 11 клас у беларускіх школах Беларусі прыбралі творы Святланы Алексіевіч і Аляксандра Салжаніцына.

Са школьнай праграмы выключаныя вывучэнне творчасці Аляксандра Салжаніцына і яго твор «Адзін дзень Івана Дзянісавіча». Прычым Салжаніцын у тэксце праграмы не згадваецца нават у аглядных тэмах і спісах для дадатковага чытання.

Таксама ў пераліку аўтараў «рускамоўнай літаратуры Беларусі» не згадваецца Святлана Алексіевіч. У праграме 2020 года вывучалася кніга Святланы Алексіевіч «Апошнія сведкі».

Салідарнасць беларусаў замежжа

Да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Стакгольме, Варшаве і Беластоку прайшлі акцыі салідарнасці з Беларуссю.

Беларусы Польшчы не апускаюць рук і напярэдадні гадавіны выбараў 2020 года збіраюцца прайсці маршам па Варшаве. Марш маецца накіравацца да амбасады Беларусі, а таксама па дарозе спыніцца ля амбасад ЗША і РФ. Варшава, Польшча. 8 жніўня 2021 года.
Фота: ЯП / Белсат

У Варшаве ўдзельнікі маршу прайшлі ад станцыі метро «Цэнтрум» да амбасады Беларусі. Па дарозе таксама спыняліся амбасадаў ЗША і Расейскай Федэрацыі.

У Беластоку беларусы таксама прайшліся калонаю па цэнтры гораду: ад помніка Пілсудскаму да консульства Беларусі.

У акцыі ў Стакгольме ўдзельнічала міністарка замежных справаў Ганна Лінд. У сваёй прамове яна падкрэсліла, што Швецыя і ЕЗ будуць працягваць выстаўляць выразныя патрабаванні, каб Лукашэнка спыніў гвалт і пераслед мірных дэманстрантаў, апазіцыі і праваабаронцаў. Лінд адзначыла, што беларусы маюць права выбіраць сваіх прадстаўнікоў падчас свабодных і справядлівых выбараў, і паабяцала падтрымліваць беларускі народ.

Праверка па факце смерці Вітольда Ашурка

Вітольд Ашурак.
Фота: Рух «За Свабоду» / Facebook

Упраўленне Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці падоўжыла праверку па факце смерці ў шклоўскай калоніі палітвязня Вітольда Ашурка.

«Праверка прадоўжана ў сувязі з тым, што працягнулі час экспертызаў. Я спытаў, якія версіі разглядаюцца, на што следчы сказаў, што няма экспертызаў – няма версіяў», – сказаў брат палітвязня Андрэй Ашурак.

Заява Жузэпа Бурэля

Жузэп Бурэль.
Фота: europarl.europa.eu

Прадстаўнік ЕЗ Жузэп Бурэль выступіў з заявай, прысвечанай гадавіне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і цяперашняй сітуацыі ў краіне.

Паводле Бурэля, народ Беларусі «няспынна і мужна змагаецца за павагу правоў чалавека і фундаментальных свабод», а таксама заклікае да новых, дэмакратычных выбараў. Аднак гэты заклік застаецца непачутым.

«Рэжым Лукашэнкі рэпрэсуе ўласнае грамадства, паслядоўна паглыбляючы разрыў з беларускім народам», – адзначыў ён.

Бурэль падкрэсліў, што адмена санкцый Еўразвязу будзе магчымай толькі пасля таго, як улады ў Беларусі стануць цалкам прытрымлівацца прынцыпаў дэмакратыі і вяршэнства права, выконваць свае абавязальніцтвы датычна правоў чалавека і спыняць усе рэпрэсіі».

Таксама ў заяве сказана, што калі Беларусь пачне пераход да дэмакратыі, ЕЗ абавязваецца дапамагчы ёй стабілізаваць сваю эканоміку, рэфармаваць свае інстытуты, каб зрабіць іх устойлівымі і больш дэмакратычнымі, стварыць новыя працоўныя месцы і павысіць узровень жыцця людзей.

Hавiны
У Чачэрску затрымалі іпэшніка, які прадаваў магніты і бірулькі з Пагоняй
2021.08.08 16:29

Даражэюць квіткі на цягнікі

Беларуская чыгунка падвысіць тарыфы на перавозкі ў межах краіны ў сярэднім на 5-15%. Кошты вырастуць з 13 жніўня. Фактычнае павелічэнне кошту праезду па канкрэтным маршруце залежыць ад адлегласці перавозкі

Мінулы раз тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання павышаліся ў снежні 2020 года.

Hавiны
У Беларусі падаражэюць квіткі на цягнікі
2021.08.08 18:56

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў