У Расеі працягнулі ўтрыманне пад вартай Гіркіна-Стралкова. Ён хоча быць прэзідэнтам


У Маскоўскім гарадскім судзе 7 снежня адбылося папярэдняе судовае пасяджэнне ў крымінальнай справе ў дачыненні да былога «міністра абароны ДНР» Ігара Гіркіна (больш вядомага як Ігар Стралкоў).

Ігар Гіркін у судзе 7 снежня 2023 года.
Фота: Московские суды общей юрисдикции / Telegram

21 ліпеня Мяшчанскі раённы суд Масквы арыштаваў Гіркіна ў справе пра заклікі да экстрэмізму паводле арт. 280 КК РФ. Цяпер суд працягнуў меру стрымання на шэсць месяцаў.

Hавiны
«Гэта наш шанец аб’яднацца». Гіркін-Стралкоў сабраўся на месца Пуціна – у прэзідэнты Расеі
2023.11.18 20:33

Гіркін браў удзел у дзвюх чачэнскіх войнах, падчас якіх, паводле медыяў, меў дачыненне да выкрадання і пазасудовых пакаранняў мясцовых жыхароў. Акрамя таго, на пачатку 1990-х ён як добраахвотнік ваяваў у Прыднястроўі на баку сепаратыстаў і ў Босніі ў складзе сербскіх узброеных фармаванняў. Пры гэтым ён доўгі час служыў у ФСБ. У 2014 годзе ён браў удзел у анексіі Крыму і ў вайне на Данбасе. Гіркін узначаліў узброеныя фармаванні «ДНР» і ў гэтай ролі адзначыўся шматлікімі ваеннымі злачынствамі. Тых, хто падтрымліваў адзінства Украіны, кідалі «на падвалы», катавалі і забівалі.

Аднак самае вядомае злачынства – знішчэнне пасажырскага «боінга» MH17 у небе над Данецкай вобласцю 16 ліпеня 2014 года. У выніку трагедыі загінулі 298 чалавек. За гэта суд у Нідэрландах завочна прысудзіў Гіркіну пажыццёвае зняволенне.

Пасля пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны Гіркін рэзка крытыкаваў расейскае кіраўніцтва за няўдалае вядзенне вайны і рэгулярна даваў алармісцкія для РФ прагнозы наконт вынікаў канфлікту. У сакавіку 2023 года ён заснаваў нефармальны нацыяналістычны рух «Клуб раззлаваных патрыётаў». 21 ліпеня яго арыштавалі за «экстрэмізм». 18 лістапада, ужо будучы ў СІЗА, Гіркін абвясціў, што вылучаецца ў прэзідэнты Расеі на выбарах 2024 года.

Hавiны
«Пуцін мусіць пайсці». Аляксей Навальны заклікаў прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах
2023.12.07 13:48

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў