У Расеі абвесцілі дату прэзідэнцкіх выбараў 2024 года


Савет Федэрацыі прызначыў чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Расеі на 17 сакавіка 2024 года. 

Спікерка верхняй палаты расейскага парламенту Валянціна Матвіенка заявіла, што гэтым рашэннем «па сутнасці даецца старт перадвыбарнай кампаніі». Яна падкрэсліла, што ў выбарах будуць таксама браць удзел жыхары анексаваных тэрыторыяў Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай вобласцяў Украіны, што стане для іх «кульмінацыяй уз’яднання».

Уладзімір Пуцін пакуль афіцыйна не абвяшчаў пра ўдзел у выбарах 2024 года. Раней у інтэрв’ю выданню «The New York Times» прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ў Расеі пераабранне Пуціна непазбежнае: за яго прагаласуюць больш за 90 % выбарнікаў.

У жніўні выданне «Медуза» распавядала, што ў палітычным блоку Адміністрацыі прэзідэнта Расейскай Федэрацыі (АП) ужо вызначыліся са спарынг-партнёрамі, якія будуць «канкураваць» з Пуціным на прэзідэнцкіх выбарах. Адным з галоўных крытэраў адбору стаўся ўзрост: сярод зарэгістраваных кандыдатаў не павінна быць палітыкаў, маладзейшых за 50 гадоў, каб Пуцін не выглядаў старым. Паводле выдання, папярэдне ў АП разлічвалі, што на выбары, акрамя Пуціна, пойдуць прадстаўнікі трох парламенцкіх партыяў: КПРФ (Генадзій Зюганаў), ЛДПР (Леанід Слуцкі) і «Новые люди» (Аляксей Нячаеў).

У лістападзе пра свой намер балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах заявіў былы лідар узброеных фармаванняў «ДНР» Ігар Стралкоў (Гіркін), які цяпер за кратамі.

Аналітыка
«Выбуховая сумесь». Ці могуць турбапатрыёты расхістаць рэжым Пуціна?
2023.12.01 18:23

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў