Бразілія сцягвае войскі да мяжы з Венесуэлай


Бразілія заявіла аб намеры размясціць дадатковы кантынгент на сваёй мяжы з Венесуэлай, пасля таго, як венесуэльскі лідар Нікаляс Мадура абвесціў аб намеры анексаваць частку тэрыторыі суседняй Гаяны. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Раней венесуэльскія ўлады правялі рэферэндум, на якім 95% удзельнікаў галасавання выказаліся за ўваходжанне ў склад Венесуэлы рэгіёну Гаяне-Эсэкібе, які належыць Гаяне.

Пасля гэтага Нікаляс Мадура прапанаваў заканадаўчым органам прыняць закон аб стварэнні новага штату ў складзе Венесуэлы і паабяцаў прыступіць да выдачы ліцэнзіяў на выведку і эксплуатацыю нафты, газу ды шахтаў ва ўсёй Гаяне-Эсэкібе. Ён таксама запатрабаваў, каб замежныя кампаніі перасталі распрацоўваць карысныя выкапні ў марскім шлейфе Гаяны.

У адказ Гаяна прывяла свае войскі ў павышаную гатовасць і звярнулася ў Раду бяспекі ААН з просьбай умяшацца ў сітуацыю, якая пагражае дэстабілізацыяй усяго рэгіёну.

Бразільскае войска сцягвае дадатковыя войскі і тэхніку да памежнага штата Рарайма. Калі Венесуэла вырашыцца на ваеннае ўварванне ў Гаяне-Эсэкібе, ажыццявіць яго будзе магчыма толькі праз тэрыторыю Бразіліі. У тых раёнах, дзе Венесуэла і Гаяна мяжуюць напрамую, перамяшчэнне войскаў фактычна немагчымае з-за ландшафту мясцовасці.

Бразільскае камандаванне завіла, што ўзмацняе сваю прысутнасць у рэгіёне, каб гарантаваць неўцягванне краіны ў канфлікт.

Разбор
Венесуэла, здаецца, сабралася распачаць вайну з суседняй Гаянай. Да чаго там нафта і выбары
2023.11.30 17:25

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў