У Аўстрыі расеец раніў беларуса нажом у сэрца


Бойка адбылася ўвечары 28 ліпеня ў аўстрыйскім горадзе Грац. Канфлікт паміж двума мужчынамі, 31-гадовым беларусам і 55-гадовым грамадзянам Расеі чачэнскай нацыянальнасці, узнік каля закусачнай у Народным парку, паведамляе мясцовыя выданне «Kleine Zeitung».

Фота: kleinezeitung.at

У нейкі момант расеец схапіў нож і нанёс беларусу ўдар у сэрца. Потым ён сышоў з месца злачынства.

Пацярпелага ўдалося выратаваць толькі дзякуючы прафесіяналізму лекараў хуткай дапамогі, якія экстранна даставілі яго ў шпіталь. Лекар на месцы правёў складаную аперацыю на сэрцы.

Вядома, што беларуса змясцілі ў рэанімацыю і ўвялі ў штучную кому. Пакуль пра ягоны стан нічога невядома. Таксама паліцыя адзначыла, што ён, верагодна, не зможа быць дапытаны на працягу доўгага часу.

Фота: kleinezeitung.at

Нападніка затрымалі праз 11 гадзін у сябе дома. Ён прызнаўся ў зробленым і назваў гэта самаабаронай: нібыта беларус напаў на яго першым і ён схапіў нож для закусак, які ляжаў на стале, каб абараніцца.

Аналітыка
Жорсткая размова і дарожная мапа. Што чакаюць ад канферэнцыі «Новая Беларусь»
2022.08.07 16:35

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў