Ірак абвесціў пра спыненне ўсіх авіярэйсаў у Беларусь


Ілюстрацыйны здымак. Самалёт авіякампаніі «Iraqi Airways».
Фота: Markus Mainka / imageBROKER / Forum

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Ірака абвясціла аб прыпыненні ўсіх пасажырскіх рэйсаў з Іраку ў Беларусь.

Як адзначаецца ў паведамленні ведамства на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку, у адпаведнасці з рашэннем ураду прыпыняюцца ўсе авіярэйсы з Іраку ў Беларусь. Гэтае рашэнне тычацца ўсіх нацыянальных авіяперавозчыкаў.

Рэйсы будуць дазволеныя толькі для вяртання іракскіх грамадзянаў і вылятаць у Беларусь яны мусяць без пасажыраў.

Раней з Багдаду ў Менску ляталі авіякампаніі Iraqi Airways (чатыры разы на тыдзень) і FlyBaghdad (двойчы на тыдзень). Абодва перавозчыкі выкарыстоўваюць вялікія авіялайнеры: Boeing 777 і Boeing 737-800, якія могуць змяшчаць па 200-300 пасажыраў. Планавалася, што ў жніўні рэйсы ў Менск будуць вылятаць не толькі з Багдаду, але і з іншых іракскіх гарадоў.

Hавiны
Ірак заклікаў сваіх грамадзянаў не рабіцца мішэнню кантрабандыстаў і гандляроў людзьмі
2021.08.05 12:11
  • У 2021 годзе Літва фіксуе выбуховы рост незаконнай міграцыі з Беларусі. Сёлета з тэрыторыі Беларусі ў Літву трапілі каля 4100 нелегальных мігрантаў, пераважна грамадзянаў Іраку. Для параўнання: у 2017 годзе літоўцы злавілі на мяжы 72 нелегальных мігрантаў, у 2018-м – 104, у 2019-м – 46, у 2020-м – 81. З міграцыйнымі праблемамі на мяжы з Беларуссю сутыкнуліся таксама Польшча і Латвія.
  • Улады Літвы вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нелегальнай міграцыі ў Еўразвяз і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў да мяжы. Кіраўніцтва Літвы называе дзеянні афіцыйнага Менску гібрыднаю вайною.
Аналітыка
Забытыя мільёны. Колькі грошай Беларусь атрымала ад Еўразвязу на ўмацаванне мяжы?
2021.07.09 07:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў