У Любліне хочуць назваць вуліцу ў гонар дзеяча беларускай культуры ці падзеі з гісторыі Беларусі


Наданне адной з вуліцаў Любліна імя дзеяча беларускай культуры і гісторыі ці назвы, прысвечанай даце, звязанай з гісторыяй беларускага народу, абмяркоўвалася на сустрэчы кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з дырэктарам Цэнтру міжнароднай супрацы гарадскога кіравання Любліна Кшыштафам Станоўскім і начальніцай аддзелу культуры гораду Магдаленай Зарэмбай-Апаліньскай.

Люблін.
Фота: gurupodrozy.pl

Цэнтр міжнароднай супрацы і аддзел культуры Любліна абяцалі падтрымаць ініцыятыву з прысваеннем вуліцы назвы, звязанай з Беларуссю. У сувязі з гэтым Павел Латушка і каманда НАУ звяртаюцца да неабыякавых беларусаў з просьбай уносіць свае прапановы магчымай назвы. Заяўкі просяць накіроўваць у чат-бот НАУ: @nau_by_bot.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася супраца з Вольнымі купалаўцамі. Аддзел культуры Любліна абяцаў разгледзець магчымасць выдзялення фінансавай дапамогі для рэалізацыі супольнага тэатральнага праекту.

Аб’ектыў
Вуліцы беларускіх герояў ва Украіне
2023.05.19 23:22

Павел Латушка падзякаваў Кшыштафу Станоўскаму і Магдалене Зарэмбе-Апаліньскай за падтрыманне праекту «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі» і арганізацыю стажыроўкі ў Любліне будучых дзяржаўных службоўцаў Беларусі, што адбылася 11 снежня 2023 года.

Была дасягнутая дамоўленасць, што падобная стажыроўка пры падтрыманні гарадскіх уладаў адбудзецца і ў другой палове 2024 года. Акрамя таго, у рамках фестывалю «Блізкі ўсход», які ладзіцца ў Любліне, дамовіліся правесці шэраг беларускіх імпрэзаў і прэзентацыю беларускай культуры.

Hавiны
Вуліцу ў Львове просяць назваць у гонар Каліноўскага. У якіх гарадах гэта ўжо зрабілі
2024.02.03 17:55

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў