Відэааператара Фралова асудзілі на 15 содняў арышту і штраф за «незаконную журналісцкую дзейнасць»


У Лідзе 7 траўня прайшоў суд над гарадзенскім відэааператарам-фрылансерам Андрэем Фраловым. Яму прысудзілі 15 содняў арышту, штраф у 870 рублёў, а таксама канфіскавалі флэшку з відэазапісамі, якія ён зрабіў, перадае карэспандэнт «Белсату».

Андрэя Фралова судзілі паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП РБ («Незаконны выраб і (або) распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі») і 24.3 («Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы»).

З аўторка Фралоў знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання ў Лідзе, куды яго даставілі пасля затрымання ў Бярозаўцы. Перадачу для яго прымаць адмовіліся.

Андрэй Фралоў супрацоўнічае з медыямі як фрылансер, у тым ліку з «TVP Polonia». Раней яго ўжо неаднаразова затрымлівалі.

ВК belsat.eu

Стужка навінаў