Медыі даведаліся пра «мірны план» Трампа: ён хоча прымусіць Украіну аддаць Крым і Данбас


Газета The Washington Post паведамляе, што будучы кандыдат на прэзідэнта ЗША Доналд Трамп плануе дамагчыся мірнага ўрэгулявання расейска-украінскага канфлікту за кошт саступак з боку Украіны.

Трамп неаднаразова абяцаў, што ў выпадку абрання прэзідэнтам ён здолее дамовіцца пра мір ва Украіне за 24 гадзіны. Аднак палітык ніколі публічна не тлумачыў, як ён гэта плануе зрабіць.

Паводле крыніцаў выдання, Трамп у прыватных размоваў выказваў думку, што скончыць вайну Расеі і Украіну можна ў тым выпадку, калі аказаць ціск на афіцыйны Кіеў і прымусіць саступіць частку тэрыторыяў. Прапанова Трампа заключаецца ў тым, каб падштурхнуць Украіну аддаць Крым і Данбас Расеі. Гэты падыход прынцыпова адрозніваецца ад падыходу дзейнай адміністрацыі Белага дому.

Hавiны
Джо Байдэн: Мы мусім спыніць Пуціна
2024.03.08 14:55

У прыватных размовах экс-прэзідэнт выказваў меркаванне, што і Расея, і Украіна «хочуць захаваць твар, яны хочуць знайсці выйсце», і што людзі ў некаторых частках Украіны нібыта былі б не супраць быць часткай Расеі.

Як піша The Washington Post, прызнанне расейскага кантролю над часткамі Украіны пашырыла б сферу ўплыву дыктатуры Пуціна пасля найбуйнейшага канфлікту ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны. Некаторыя прыхільнікі Трампа спрабуюць пераканаць яго не дапусціць такога развіцця падзеяў.

Перадвыбарчы штаб Трампа адмовіўся каментаваць інфармацыю журналістаў.

Hавiны
Доналд Трамп прыгразіў, што дазволіць Расеі рабіць з краінамі NATO «ўсё, чаго яна захоча»
2024.02.11 09:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў