Бабруйскія ўлады пастанавілі зладзіць дадатковыя дні цвярозасці


Жыхары Бабруйску не змогуць купляць алкаголь сем дзён цягам 2024 года. Пастанова мясцовага райвыканкаму апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Віно, алкаголь.
Фота: pxhere.com, CC0

Бабруйскія ўлады абвясцілі прафілактычную антыалкагольную акцыю «Дзень цвярозасці», скіраваную на «прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку пʼянства і алкагалізму, барацьбу з імі», як вынікае з тэксту пастановы.

Аднак будуць два выключэнні. Алкагольныя напоі можна будзе купіць у спецыялізаваных пунктах, то бок у барах, клубах і інш.

Таксама асобна прапісана, што пастанова не датычыць рэалізацыі алкагольных напояў гандлёвымі абʼектамі для правядзення рытуальных абрадаў.

Такім чынам, купіць спіртное ў магазінах Бабруйску нельга будзе 21 і 29 сакавіка, 17 траўня, 16 жніўня, 2 верасня ды 15 і 21 лістапада з 0:00 да 24:00.

Hавiны
Беларусы сталі піць менш гарэлкі і піва, больш – лікёраў і шампанскага
2024.01.27 18:47

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў