Марыя Калеснікава ўпершыню пазваніла бацьку з калоніі


У мінулую пятніцу, 4 лютага, Аляксандр Калеснікаў змог пагутарыць са сваёй дачкой Марыяй Калеснікавай, якая цяпер знаходзіцца ў Гомельскай калоніі, піша канал Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава. Менск, Беларусь. 24 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

Аляксандр Калеснікаў паведаміў, што ў калоніі палітзняволеная шые летнія курткі з кішэнямі: «Атрымліваецца няблага, але пакуль няхутка».

«У яе ўсё добра, як гэта можа быць ва ўмовах зняволення, Маша перадае прывітанне камандзе і ўсім беларусам – вельмі сумуе па ўсіх», – распавёў бацька Марыі.

Палітзняволеную Марыю Калеснікаву абвінавацілі паводле трох артыкулаў: «Змова з мэтаю захопу ўлады», «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і «Публічныя заклікі да дзеянняў, што пагражаюць нацыянальнай бяспецы». Менскі абласны суд прызнаў яе вінаватай і прысудзіў Марыі Калеснікавай 11 гадоў пазбаўлення волі.

Пісаць ёй можна на адрас: ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, 246035, г. Гомель.

Hавiны
«Мне ўсё таксама 23, а не хутка 25» – Даша Чульцова распавяла сваёй маме як успрымае сябе і рэчаіснасць у турме
2022.02.05 18:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў