Латушка на пагрозы Лукашэнкі: Ён зрабіў мой дзень


Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення з іроніяй паставіўся да пагрозаў Аляксандра Лукашэнкі ды інфармацыі пра чарговую, ужо сёмую крымінальную справу. Пра свае эмоцыі Павел Латушка распавёў у эфіры тэлеканала «Дождь».

Павел Латушко, руководитель и основатель Народного антикризисного управления (НАУ)
Павел Латушка, кіраўнік і заснавальнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення (НАУ).
Фота: ЮШ / Белсат

«Лукашэнка зрабіў мой дзень. Я атрымаў столькі пазітыўных каментароў у сацыяльных сетках. Перадусім я маю прапанову ўсе «вісякі» ў Беларусі павесіць на Латушку. Усе нераскрытыя справы варта махам аддаць мне. У нас нядаўна ў Менску на Нямізе мост ноччу рухнуў. Кажуць, што і тут Латушка вінаваты. Ну так, я па гэтым мосце хадзіў, калі акцыі былі», – выказаўся палітык.

Ён падкрэсліў, што падчас пратэсту Лукашэнка выйшаў са зброяй супраць людзей з парасонамі ды на роварах, якія не праяўлялі агрэсіі, а ладзілі мірную акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

Тое, што Лукашэнка назваў яго ворагам, Латушка пракаментаваў так:

«Лукашэнка лічыць ворагамі беларусаў. Для яго, напэўна, я прыярытэтны вораг, калі накіроўвае намаганні супраць мяне і супраць маёй сям’і. Чаму Салаўёву я раптоўна стаў ворагам – гэта пытанне да Салаўёва».

Латушка адзначыў, што гатовы пачуць тлумачэнні Салаўёва і нават падыскутаваў бы з ім пры нагодзе.

Падчас апошняга інтэрвʼю Салаўёву Лукашэнка распавёў пра прызначэнне Паўла Латушкі на пасаду кіраўніка тэатру імя Янкі Купалы. «Калі б я Макея паслухаў, я б яго не прызначаў і правільна паступіў. Але прызначаючы, я яму сказаў: «Ведаеш, Павел, не дай бог ты здрадзіш краіне, добра мне, але калі краіне, я цябе павешу». Ну так, жартам. Ну, а вось здарылася – хутка «перафарбаваўся», «пераабуўся» і павёў сябе такім чынам», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Павел Латушка пра чарговую крымінальную справу: «Спадзяюся, што Нясвіжскі палац яшчэ стаіць»
2022.02.04 22:20

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў