Супраць імпарту з Украіны і «зялёнай стратэгіі» Еўразвязу. У Варшаве адбылася вялікая забастоўка фермераў


У цэнтры польскай сталіцы 6 сакавіка адбылася маштабная забастоўка фермераў. Акцыя пачалася каля канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, дзе дэманстранты пасярод дарогі падпалілі шыны і труну. Пасля натоўп рушыў да будынку Сейму Польшчы, падчас сутыкненняў паліцыя ўжыла слезацечны газ. Сабралі фатаграфіі з пратэсту.

Пад’ёмны кран трымае труну з надпісам «Фермер, ён пражыў 20 гадоў, яго забіў «Зялёны курс» падчас усеагульнай забастоўкі польскіх фермераў. Варшава, Польшча. 6 сакавіка 2024 года.
Фота: Белсат

Частка ўдзельнікаў акцыі планавала далучыцца на трактарах і заблакаваць галоўныя вуліцы сталіцы, але паліцыя ўсталявала загароды і шыпы на ўездзе ў Варшаву і не дазволіла гэтага зрабіць. Патрабаванне фермераў вядомыя: яны незадаволеныя імпартам аграрнай прадукцыі з Украіны, а таксама ўкараненнем «зялёнай стратэгіі» Еўразвязу для сельскай гаспадаркі, якая накладвае на іх пэўныя абмежаванні.

На пратэст фермераў зноў быў прывезены танк з саломы «Agroabrams».
Фота: Белсат
Паліцэйскі спыняе дэманстранта ля канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы.
Фота: Michal Dyjuk / AP Photo / East News
Удзельнік пратэсту польскіх фермераў.
Фота: Белсат
Вогнішча пасярод дарогі падчасс акцыі.
Фота: Белсат
Удзельнікі пратэсту польскіх фермераў.
Фота: Белсат
Дэманстранты трымаюць трансспарант з надпісам «Польскія парты – толькі для польскага збожжа» ля вогнішча пасярод дарогі.
Фота: Белсат
Людзі сабраліся каля Сейму Польшчы.
Фота: Белсат

Па інфармацыі Polsat News ля будынку Сейму адбыліся сутыкненні з паліцыяй: некалькі праваахоўнікаў пацярпелі. Удзельнікі дэманстрацыі пачалі кідаць тратуарную плітку ў паліцыянтаў, у адказ тыя ўжылі слезацечны газ. Дзясяткі чалавек затрыманыя.

Паліцыя ўжывае слезацечны газ супраць дэманстрантаў падчас сутыкненняў ля будынку Сейму.
Фота: Jacek Szydlowski / Forum
Супрацоўнікі паліцыі затрымліваюць удзельніка ўсеагульнай забастоўкі фермераў.
Фота: Jacek Szydlowski / Forum

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў