Сілавікі затрымалі дачку псіхолага Алы Марціновіч


Заўтра Ксенію Марціновіч будуць судзіць. Прычына затрымання невядомая.

Як паведаміла выданню «Флагшток» Ала Марціновіч, дачка Ксенія не выйшла на сувязь яшчэ ўвечары 4 лютага. Перад гэтым дзяўчына тэлефанавала маці і паведаміла, што хварэе – паднялася тэмпература. Дачка не выйшла на сувязь у суботу. У ІЧУ паведамілі, што Ксенія затрымана.

«Яна не ўдзельнічала ў пратэстах, ад палітыкі далёкая. Прычыну затрымання ў ІЧУ не назвалі. Суд будзе заўтра», – распавяла журналістам Ала Марціновіч.

Імаверна, справу Ксеніі будзе разглядаць Цэнтральны раёны суд горада Гомля.

Псіхолаг з Гомля Ала Марціновіч была вымушана з’ехаць з Беларусі праз палітычны пераслед.

Артыкулы
Калекцыя пратэсту: як уцякачкі з Беларусі шыюць дызайнерскае адзенне
2021.10.07 08:30

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў