У Турцыі прапалестынскія дэманстранты спрабавалі прарвацца на амерыканскую авіябазу


У Турцыі дэманстранты, якія падтрымліваюць Палестыну, зрабілі спробу прарвацца на амерыканскую авіябазу «Інджырлік», паведамляе выданне NTV.

Турэцкія пратэстоўцы, якія спрабавалі прарвацца на амерыканскую авіябазу. 5 лістапада 2023 года, Турцыя.
Фота: ntv.com.trЗШ

Паліцыя Турцыі задзейнічала вадамёты і слезацечны газ для таго, каб разагнаць натоўп, які пратэставаў супраць дзеянняў Ізраіля і Злучаных Штатаў на фоне араба-ізраільскага канфлікту.

Паліцыя першапачаткова перакрыла вуліцы вакол авіябазы, дэманстранты ж праводзілі акцыю ў спецыяльна адведзеным месцы. Аднак праз пэўны час частка натоўпу вырашыла патрапіць на тэрыторыю авіябазы.

СМІ паведамляюць, што арганізатарам пратэсту з’яўляўся турэцкі фонд гуманітарнай дапамогі «Правы і свабоды чалавека».

Нагадаем, што ў 25 кастрычніка Рэджэп Эрдаган у выступе перад сваёй партыяй заявіў, што «Хамас» – не тэрарыстычная арганізацыя, а «вызваленчая група – маджахеды, якія абараняюць палестынскія землі і народ». Пазней, 28 кастрычніка, на мітынгу ў падтрымку Палестыны, на які сабралася каля 1,5 мільёна жыхароў Турцыі, ён назваў Ізраіль «акупантам» і ваенным злачынцам, Ізраіль у адказ адклікаў турэцкіх амбасадараў для перагляду дыпламатычных адносінаў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў