Смяротная цісканіна ў Сеуле, пратэсты ў Бразіліі і вялікія белыя пеліканы. Падзеі свету за тыдзень, якія вы маглі прапусціць


Размініраванне дэакупаваных тэрыторый Украіны, пратэсты ў Бразіліі з-за пройгрышу дзейнага прэзідэнта, даўка з ахвярамі на Гэлаўін у Паўднёвай Карэі, кармленне мігруючых вялікіх белых пеліканаў у Ізраілі ды будаўніцтва агароджы на польска-расейскай мяжы – сабралі сусветныя падзеі ў фотаздымках.

Мужчына з акварыумам з залатымі рыбкамі ідзе сярод пешаходаў на пачатковай кропцы сольнай паруснай гонкі «Route du Rhum». Сэн-Малё (Saint-Malo), Францыя.
Фота: Loic Venance / AFP / East News
Мужчына разам з дзіцяці ідуць пад «тканым небам» з рафіі плошчай 14 000 квадратных метраў, якое лічыцца самым вялікім у свеце, пакрываючы галоўныя вуліцы гораду. Рафія – гэта пража з цэлюлозы, у асноўным выкарыстоўваецца для пляцення кошыкаў і галаўных убораў. Эцатляна (Etzatlan), Мексіка.
Фота: Uliises Ruiz / AFP / East News
Сапёры працуюць над пошукам і ўтылізацыяй выбухованебяспечных прадметаў у дэакупаваным Ізюме, Украіна.
Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Мужчыны стаяць на каленях перад АМАПам падчас пратэстаў у Бразіліі, якія пачаліся пасля таго, як дзейны прэзідэнт краіны Жаір Баўсанару прайграў на прэзідэнцкіх выбарах. Прыхільнікі Баўсанару сталі перакрываць вуліцы, блакаваць рух транспарту ды рабіць блокпасты па ўсёй краіне. Сан-Паўлу (Sao Paulo), Бразілія.
Фота: Miguel Schincariol / AFP / East News
Людзі даглядаюць магілы сваякоў на могілках напярэдадні Дня усіх святых у Варшаве, Польшча.
Фота: Анастасiя Дубровiна / Белсат
Прадавец крамы, размешчанай на месцы, дзе адбылася цісканіна і загінулі 156 чалавек падчас святкавання Гэлаўіна, аддае пашану загінулым. Сеул, Паўднёвая Карэя.
Фота: Kim Hong-Ji / Reuters / Forum
Жалобныя прысутнічаюць на ўскладанні кветак ля месца смяротнай цісканіны ў сталіцы Паўднёвай Карэі падчас святкавання Гэлаўіна, які ўпершыню пасля пандэміі Covid-19 адзначаўся без абмежаванняў. Даўка ўзнікла, калі вялізны натоўп лінуў на вузкую вуліцу.
Фота: Kim Hong-Ji / Reuters / Forum
Жанчына ідзе за вадой ля будынку, які пацярпеў ад абстэлу ў Бахмуце. Са слоў кіраўніка гарадской ваеннай адміністрацыі Аляксея Рэвы, у горадзе цалкам разбурана крытычна важная інфраструктура, што робіць немагчымым аднаўленне электрычнасці, вады і вывазу смецця. Бахмут, Украіна.
Фота: Белсат
Праект Упраўлення прыроды і паркаў Ізраілю дапамагае карміць мігруючых вялікіх белых пеліканаў у вадасховішчы ў Мішмар-Га-Шарон (Mishmar Hasharon), Ізраіль.
Фота: Ilan Rosenberg / Reuters / Forum
Польшча распачала будаўніцтва агароджы на мяжы з Калінінградам. Міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак заявіў, што гэта забор будзе такім жа, як на мяжы з Беларуссю.
Фота: Attila Husejnow / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў