Прэзідэнтка Славаччыны выступіла супраць перадачы дапамогі Украіне. Вось як патлумачыла


Прэзідэнт Зузана Чапутава, якая раней падтрымлівала Украіне, выступіла супраць перадачы ўкраінцам новага пакета ваеннай дапамогі. Як паведамляе Dennik N, яна патлумачыла сваю пазіцыю неабходнасцю паважаць вынікі выбараў.

Прэзідэнты Чэхіі і Славакіі Пэтр Павэл і Зузана Чапутава з візітам ва Украіне 28 красавіка 2023 года.
Фота: prezidentpavel. Крыніца: idnes.cz

Міністэрства абароны Славаччыны разглядае магчымасць перадаць Украіне яшчэ адзін пакет ваеннай дапамогі, прычым яшчэ пры цяперашнім урадзе. Аднак Зузана Чапутава заявіла, што ў сітуацыі, калі на выбарах большасць галасоў атрымалі партыя «Курс» і яшчэ некалькі малых партыяў, якія выступаюць супраць вайсковай падтрымання Украіны, перадача пакету ў перыяд паміж выбарамі і фармаваннем новага ўрада стварыла б небяспечны прэцэдэнт.

Dennik N не ўдакладняе, што ў выніку будзе з пакетам, які ўжо рыхтуецца. Пры гэтым прэзідэнт у Славаччыне фармальна загадваць ураду не можа.

Hавiны
На выбарах у Славаччыне перамагла прарасейская партыя, што выступае супраць дапамогі Украіне
2023.10.01 13:12

Чапутава адразу пасля выбараў даручыла Робэрту Фіцу як лідару партыі «Курс», што набрала найбольш галасоў, сфармаваць урад. На перамовы пра стварэнне кааліцыі з іншымі партыямі ён мае два тыдні.

Аднак лідар партыі «Голас», што мае трэці вынік, і былы паплечнік Фіца Пэтэр Пелегрыні ў выпадку правалу гэтых перамоваў можа пайсці ў кааліцыю з праеўрапейскімі лібераламі.

Раней Славаччына экспартавала ва Украіну зенітныя ракеты і гелікоптары ды нават ахвяравала ўвесь свой парк спісаных знішчальнікаў МіГ-29.

Hавiны
У ЗША зацвердзілі часовы бюджэт без дапамогі Украіне
2023.10.01 17:37

Нагадаем, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб часовым бюджэце, які прадугледжвае фінансаванне ўрада да 17 лістапада 2023 года. Закон дазволіў пазбегнуць шатдаўну, які мог наступіць 1 кастрычніка.

Часовы бюджэт прадугледжвае павелічэнне федэральнай дапамогі на ліквідацыю наступстваў стыхійных бедстваў да $ 16 млрд, у адпаведнасці з запытам адміністрацыі Байдэна, але не прадугледжвае сродкаў на дапамогу Украіне.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў