У ходзе правядзення штурмавой аперацыі на ўсходзе Украіны 3 кастрычніка, ваяры палка Каліноўскага ўзялі трох палонных. Пра гэта паведамляе прэс-служба палка.
Паведамляецца, што адзін з палонных быў паранены. Парамедыкі палка Каліноўскага аказалі яму першую медычную дапамогу.
Аднак не абышлося без страт з боку беларускіх добраахвотнікаў. Падчас той жа штурмавой аперацыі 3 кастрычніка адзін з байцоў палка Каліноўскага загінуў на полі бою. Прозвішча і пазыўны загінулага байца не раскрываюцца.
Жыцці параненых ваяроў нічога не пагражае, полк знаходзіцца на сувязі з іх сваякамі, адзначаецца ў паведамленні палка Каліноўскага.
Алена Рувіна belsat.eu