«Камсамолка» сыходзіць з Беларусі, ЕЗ рыхтуе новыя санкцыі. Галоўнае за 5 кастрычніка


Палітычны крызіс у Беларусі, які распачаўся з 9 жніўня мінулага году працягваецца ў Беларусі ўжо 421 дзень. Грамадзяне краіны патрабуюць спынення рэпрэсіяў, адстаўкі Лукашэнкі і прыцягненне да адказнасці вінаватых у гвалце і фальсіфікацыях. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

«Комсомольская правда» закрывае прадстаўніцтва ў Беларусі

Рэдкалегія «Камсамолкі» выступіла з афіцыйным паведамленнем пра тое, што выданне спыніць сваю працу ў Беларусі.

Фота: wikimedia

«Пасля аналізу падзеяў апошняга году і асабліва апошняга тыдня, «Комсомольская правда» прыняла рашэнне зачыніць сваё прадстаўніцтва ў Менску ЗАТ «БелКП-ПРЕСС», – гаворыцца ў паведамленні.

Hавiны
«Камсамолка» сыходзіць з Беларусі
2021.10.05 23:26

Ператрусы і пераслед

Сілавікі прыйшлі да праваабаронцы Таццяны Равякі. Крыніцы паведамілі «Белсату», што ў яе доме адбываецца ператрус.

Таццяна Равяка.
Фота: Белсат

Пасля ператрусу, падчас якога забралі яе тэлефон і кампутар, Таццяну адвезлі на допыт. Цяпер праваабаронца на волі. Яна праходзіць сведкай па крымінальнай справе і знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Сілавікі наведаліся ў рэдакцыю выдання «Ганцавіцкі час». Міліцыянты забралі ўсю тэхніку, а таксама мабільныя тэлефоны ў працаўнікоў выдання.

Hавiны
У рэдакцыі «Ганцавіцкага часу» ператрус
2021.10.05 18:07

У Беларусі 728 палітвязняў

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі Віктара Прусава, Канстанціна Міхальцова, Арсенія Шчарбініна, Мікіту Фільчука, Паўла Камінскага і Андрэя Навіцкага.

Гэтых асобаў асудзілі за ўдзел у масавых акцыях, але праваабаронцы лічаць судовы выракі ў дачыненні да іх – палітычнаматываванымі.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітычных вязняў.

Hавiны
У Беларусі 6 новых палітвязняў
2021.10.05 19:40

Севярынца не адпусцілі на пахаванне бацькі

Палітыку і палітвязню дазволілі патэлефанаваць маці адразу, як паведамілі пра смерць бацькі, але на пахаванне ён не прыедзе, паведаміла жонка зняволенага Вольга Севярынец у «Фэйсбуку».

Павел Севярынец на судзе.
Фота: radiosvaboda / Telegram
Артыкулы
Паўла Севярынца не адпусцілі на пахаванне бацькі
2021.10.05 09:57

Андрэя Зельцара пахаваюць 6 кастрычніка

Пра дату пахавання Андрэя Зельцара, забітага сілавікамі праграміста, паведаміў сузаснавальнік фонду «BySol» Андрэй Стрыжак на сваёй старонцы.

Фота: Белсат

Месца, дзе пахаваюць Зельцара, не ўдакладняецца.

28 верасня супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк з іншымі сілавікамі выламалі дзверы і ўварваліся ў кватэру Андрэя Зельцара на вуліцы Якубоўскага ў Менску. Гаспадар кватэры смяротна параніў супрацоўніка КДБ і быў застрэлены.

Hавiны
Андрэя Зельцара, які загінуў у перастрэлцы на Якубоўскага, пахаваюць 6 кастрычніка
2021.10.05 13:01

ЕЗ абмярковаўе Беларусь

Падчас слуханняў у Еўрапарламенце перад дэпутатамі выступіла ўпаўнаважаная ва ўнутраных справах еўракамісарка Ільва Югансан, якая звярнула ўвагу на міграцыйны крызіс. Паводле яе, праблему штучна стварыў рэжым Лукашэнкі.

Еўракамісарка Ілва Югансан выступае ў Еўрапарламенце. Брусэль, Бельгія. 1 кастрычніка 2019 года.
Фота: European Parliament / Flickr, CC BY 2.0

Таксама Ільва Югансан адзначыла, што праз год пасля выбараў сітуацыя ў Беларусі застаецца складанай. Улады пераследуюць СМІ, праваабаронцаў, грамадзянскую супольнасць. Яна нагадала пра прысуды Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, пра павелічэнне колькасці палітвязняў, якіх ужо больш за 700.

Аб’ектыў
Еўразвяз рыхтуе новыя санкцыі
2021.10.05 22:49

Улады прызнаюць праблемы з каронавірусам

Улады пачынаюць прызнаваць, што ў краіне ёсць праблемы з захворваннем на COVID. На гэта звярнуў увагу кіраўнік берасцейскага гарвыканкаму Аляксандр Рагачук.

Hавiны
Кіраўнік берасцейскага гарвыканкаму: 49 чалавек у цяжкім стане, усе яны не прышчэпленыя
2021.10.05 15:43

Фільм «Белсату» пакажуць на міжнародным кінафэсце

У Варшаве 8 кастрычніка распачнецца 37-ы Варшаўскі кінафестываль. Упершыню на такім прэстыжным фэсце возьме ўдзел фільм «Белсату». Стужку «Калі кветкі не маўчаць» стварыў рэжысёр Андрэй Куціла.

Фота: Белсат
Артыкулы
Фільм «Белсату» пакажуць на міжнародным кінафэсце
2021.10.05 17:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў